Гісторыя музейнай справы на Лідчыне

Музейная справа на Лідчыне мае цікавую гісторыю.Музей ў г.Лідзе адчыняўся некалькі разоў.
28 мая 1939 года ў горадзе адбылося адкрыцце музейнага цэнтра гарадскога аддзела Польскага Краязнаўчага Таварыства. Будынак быў асвечаны ксяндзом Іпалітам Баярунцом. Прэзідэнт Лідскага аддзела Юзэф Дзічканец прачытаў лекцыю аб задачах краязнаўчага таварыства, быў падпісаны акт адкрыцця цэнтра, які з’яўляўся асновай для будучага музея Лідскай Зямлі.
Другі раз музей быў адчынены 22 студзеня 1941 года. Сведкам гэтых падзей з’яўляецца артыкул у газеце "Уперад”. Пад час адкрыцця музей наведала каля 300 чалавек.Будынак размяшчаўся па вуліцы Ленінскай (дзе зараз месціцца магазін "Ласточка”). Па ўспамінах старажылаў каля ўвахода ў музей былі ўстаноўлены дзве бронзавыя пушкі. У час вайны будынак згарэў, экспанаты былі разграблены.
У трэці раз быў адчынены музей 24 красавіка 1959 года. Пад музей быў выдзелены будынак былога піярскага касцела па вуліцы Савецкай.Дырэктарам музея быў назначаны былы партызан Яўген Шуціла.Першымі музейнымі экспанатамі сталі прадметы перададзеныя ад рэдактара газеты "Уперад” Ю. Драгуна. Гэта 5 нумароў ваеннай газеты "Уперад”, лістоўкі 1944 года. Аснову нумізматычнай калекцыі залажыў С. Шут, які падараваў музею свой ордэн Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей перадаў калекцыю зброі, чучалы жывел. Паступілі ў фонды прадметы з Ленінградсага артылерыйскага музея: ружжы, шашкі, кулямет "Льюіса", "Максім". У музее праводзіліся экскурсіі,піянерскія зборы, сустрэчы з вядомымі людзьмі Лідчыны. Да 1964 года музей быў размешчаны ў цэнтральнай частцы будынка, потым перавялі ў двухэтажную прыбудову. У лістападзе 1964 года уцэнтральнай частцы быў адчынены планетарый.Першая пастаянная экспазіцыя музея – аддзел савецкага перыяду, у 1970 годзе адчынена экспазіцыя аддзела прыроды.
Вялася вялікая навукова-даследчая і пошукавая праца. Сабраны матэрыялы аб Лідскім падполлі, даследавана тэма грамаддзянскай вайны, гісторыя прадпрыемстваў краю.
У 90-е гады музей быў пераведзены з культавага будынка ў былы Дом сямейных урачыстасцей.Лідскі краязнаўчы музей і мастацкая галярэя "Лідзея” былі аб’яднаны ў адну ўстанову культуры - Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Доўгі час музейныя супрацоўнікі праводзілі мерапрыемствы па-за музеем. Быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў "Дзень музея ў школе", вулічныя вернісажы, выставы аднаго дня і прадмета. Распрацаваны і паспяхова працуе праект ў замку "Замак Гедыміна”. Звязана было гэта з адсутнасцю экспазіцыйных плошчаў для наведвання. Амаль 10 гадоў у памяшканні вяліся рамонтныя работы.
У гэтыя гады вялася вялікая праца па даследаванню гісторыі краю, накоплены матэрыялы па храналогіі Лідчыны.
8 кастрычніка 2008 года ў горадзе Лідзе быў адчынены музей для наведвання. Пабудавана пастаянная экспазіцыя "Прырорда Лічыны”. Наведвальнікам былі прапанаваны зменныя выставы,якія пазнаемілі з гісторыяй края,лесам людзей,творчасцю мясцовых мастакоў.

24 красавіка 2009 года музей адзначыў свой юбілей - 50-годдзе з дня заснавання.
Музейны збор складае сення каля 40 тысяч адзінак асноўнага фонда і больш 5 тысяч навукова-дапаможнага. Складаецца з 25 музейных калекцый. Сярод іх выклікае цікавасць калекцыя археалогіі (налічвае больш 18 тысяч аддзінак). Яна сфарміравалася ў выніку раскопак старажытных стаянак на тэрыторыі Лідскага раена. Калекцыя нумізматыка фарміруецца з 1959 года. Змяшчае калекцыя 2 535 аддзінак захоўвання: соліды, талеры, злотыя, грошы, капейкі, рублі, пфенінгі, якія характарызуюць грашовую сістэму краін Еўропы на працягу XV- XX ст. Асаблівую цікавасць прадстаўляе скарб выяўлены пад час будаўніцтва будынка цяперашняга музычнага вучылішча на месцы былога Кармеліцкага манастыра. Багата і калекцыя прадметаў побыту. Яна ўключае ў сябе прадметы асабістага і хатняга ўжытку,рэчы інттэр’ера, посуд, цацкі і іншае. Сення калектыў працуе над фарміраваннем калекцый і вядзе збор матэрыялаў неабходных ў асноўным для пабудовы пастаянных экспазіцый гісторыі і мастацтва.
Запланавана стварэнне пастаяннай экспазіцыі мастацага аддзела "Сучаснае мастацтва краю”. Яна будзе распавядаць аб творчасці сучасных мастакоў Лідчыны, як ураджэнцаў.так і тых, чый творчы і жыццевы шлях звязаны з нашым краем. Вядзецца праца па стварэнню канцэпцыі будучай экспазіцыі гістарычных раздзелаў. Галоўная мэта будучай экспазіцыі стварэнне навукова-мастацкай мадэлі, якая б адлюстроўвала гістарычны працэс развіцця Лідчыны на прыкладзе асноўных тыпаў пасяленняў, адлюстраванне іх асаблівасцей, планіроўкі, іх быту і асноўных заняткаў.
Калектыў працуе над распрацоўкай нетрадыцыйных і інавацыйных форм работы з наведвальнікамі. Сярод іх цыклы разавых мерапрыемстваў, абрадавыя святы, канцэрты і прэзентацыі музычных альбомаў мясцовых выканаўцаў, літаратурна-музычныя вечарыны, пленэры для вучняў школ з мастацкім ўхілам. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца выставы з іншых музеяў, ладзяцца камерцыйныя выствы з ўдзелам калекцыянераў з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны.
Вялікую цікавасць вызываюць выставы аднаго прадмета, аднаго дня, выставы адной карціны, вулічныя вернісажы.
Калектыў музея пастаянна знаходзіцца ў пошуках новых форм работы ў музейнай прасторы. Вельмі рады, што у водгуках нашых наведвальнікаў добрыя і зычлівыя словы ўдзячнасці.
Улічваючы ўсе гэта мы імкнемся да эфектыўнай працы з рознымі катэгорыямі насельніцтва.

Рады бачыць Вас,

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ,

гасцямі нашага музея.